Восеньскія святы. «Яслі-сад №4 горада Івацэвічы»

26.10.2018

 У сваёй установе мы шмат увагі надаем азнаямленню выхаванцаў з традыцыямі беларускага народа. Кожны год нязменна педагогі  дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад 4 горада Івацэвічы»   праводзяцяць  восеньскія святы, якія і зараз адбыліся напрыканцы кастрычніка. Для дзяцей рознага ўзросту рознымі былі і забаўкі. Дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні, спявалі песні і жартаўлівыя прыпеўкі, разам з матулямі рыхтавалі вырабы з прыроднага матэрыялу на выставу «Восеньскі вернісаж». А вынікам усіх святкаванняў стаў «Восеньскі кірмаш», на які выхаванцы запрасілі сваіх родных.    Народу назбіралася багата – маці і таты,бабулі, брацікі і сястрычкі прыйшлі падтрымаць маленькіх артыстаў. Для тых, хто завітаў на свята, Скамарохі расказалі пра святочныя традыцыі кірмашу, Царыца Восень прынесла падарункі. У зале панавала добразычлівая і цёплая атмасфера. Не абышлося без тэатральных пастановак.   
 Напрыканцы мерапрыемства ўсіх запрасілі ў гандлёвыя рады. Гандаль прысмакамі і дарамі восені ішоў бойка. Усё разышлося вельмі хутка. Гледзячы на шчаслівыя твары дзяцей і дарослых, якія не хавалі ўсмешку, разумееш, што свята атрымалася.
 Такія мерапрыемствы развіваюць дзяцей духоўна. Хочацца быць упэўненнымі, што нашы дзеці не стануць людзьмі, якія не помняць свайго роду, таму што народныя традыцыі выхоўваюць любоў да сваёй гісторыі, да сваёй Радзімы. //Фотоальбом//

Падрыхтавала матэрыял Каляда Валянцiна Васiльеўна.

поделиться в: