Рэспубліканская акцыя “Канікулы без дыму і агню!”

20.07.2018

 Выратавальнікі працягваюць прафілактычныя мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!”. І хоць у ліпені працуе значна меней дзіцячых летнікаў, тэрыторыя і памяшканні Івацэвіцкай ПАВЧ №1 амаль штодня напаўняюцца дзіцячымі звонкімі галасамі.
 Толькі за адзін перадапошні тыдзень ліпеня з пазнавальнымі экскурсіямі выратавальнікаў Івацэвіцкай пажарнай аварыйна-выратавальнай часці наведалі выхаванцы ДУА “Яслі-сад №7 г. Івацэвічы”, ДУА “Яслі-сад №4 г. Івацэвічы” і ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”.
 Непамерна цікаўныя хлопчыкі і дзяўчынкі літаральна засыпалі пытаннямі наконт пажарнай бяспекі і пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і інспектара ГПіУГ райаддзела па НС, і начальніка каравула ПАВЧ №1, якія праводзілі для малых экскурсію ў гаражах, дзе ўстаноўлена тэхніка. Аднак мяжой жаданняў як хлопчыкаў, так і дзяўчынак было ачуціцца ў кабіне пажарнага аўтамабіля, ды не проста пасядзець, трымаючыся за руль, а абавязкова ў касцы ды разам з найлепшым сябрам.
 З неменьшай цікавасцю дзеці аглядалі і выставу творчых работ конкурсаў  “Выратавальнікі вачыма дзяцей” і “Конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы”. Даволі актыўна хлопчыкі і дзяўчынкі адгукнуліся на прапанову згуляць у супроцьпажарныя, абучаючыя гульні. І ніхто не быў абдзелены ўвагай з боку прадстаўніка райаддзела па НС: калі нехта з рабят “камплектаваў адзенне” для паходу ў лес, нехта складваў карцінку з пазлаў, то нехта спабонічаў на спрыт і хуткасць, адзяваючы каску і куртку выратавальніка. Астатнія, не занятыя ў конкурсных гульнях, у гэты час адгадвалі загадкі пра агонь, пажар і пажарных.
 Па выніках ніхто з рабят не застаўся без прызоў. Ну, а пасля сумеснага прагляду мультфільмаў “Чароўная кніга МНС” – традыцыйнае агульнае фота на фасадзе адміністрацыйнага будынка РАНС. //Фотоальбом//

поделиться в: