Профільны лагер “Выратавальнік”

11.07.2018

 На базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Дубравачка”, што паблізу агр. Быцень, што на івацэвіччыне, у каторы ўжо раз распачаў сваю работу профільны лагер “Выратавальнік”. У лагеры адпачываюць, а значыць праводзяць свой вольны канікулярны час сорак хлопчыкаў і дзяўчынак з трох школ райцэнтра з ліку вучняў 5-10-х класаў.  У складе “Выратавальніка” не бывае выпадковых: тут арганізаваны адпачынак для актывістаў раённага аддзялення БМГАВП, пераможцаў і актыўных удзельнікаў шматлікіх конкурсаў, віктарын, эстафет алімпіяд па асновах бяспечнасці жыццядзейнасці.
 Так, ужо не першы год у “Выратавальніку” адпачывае Віялета Грынчык, шматразовы пераможца раённай алімпіяды АБЖ і ўдзельніца абласной алімпіяды. Сёлета тут вырашылі  правесці дзевяць ( а менавіта столькі доўжыцца змена ў профільным “Выратавальніку”) канікулярных дзён актыўныя ўдзельнікі шматлікіх акцый, праводзімых пад эгідай БМГАВП, вучні ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” Мікіта Ігнатаў, Даніла Кароль, Ляўчук Ягор, Яўген Крывалевіч, Павел Касцюк, Вайтовіч Аляксандр, Эвеліна Кот, Ліза Крот, павел Самсановіч і іншыя рабяты.
 Вольны час для юных вогнеборцаў робяць насычаным карыснымі падзеямі выхавацелі лагера Дзяніс Гарбуноў і Аляксандр Дунчык. А падзей тут адбываецца шмат, бо рабяты не толькі спаборнічаюць паміж сабой, але і навучаюць бяспецы малодшых школьнікаў, якія адпачываюць у “Дубравачцы”, праводзячы для іх абучаючыя мерапрыемствы ў межах рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!” У дадатак рабяты працягваюць распачатую калісьці пошукавую дзейнасць па гісторыі арганізацыі і развіцця пажарнай службы Быценшчыны.
 Словам, юныя выратавальнікі не марнуюць час дарам: яны не толькі папаўняюць свае каштоўныя веды па бяспечнасці жвццядзейнасці, але і дзеляцца раней ўжо атрыманымі ведамі з малодшымі дзецьмі, папераджаючы гэтым самым надзвычайныя здарэнні, у якія часам трапляюць дзеці ў перыяд летніх канікулаў. //Фотоальбом//

поделиться в: