Конкурс юных знаўцаў пажанай справы

23.05.2018

 Чарговы раёны конкурс юных знаўцаў пажанай справы прайшоў напрыканцы навучальнага года, як своеасаблівы напамінак малодшым школьнікам аб мерах засцярогі ў гэты перыяд, на базе ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”. Папярэднічалі фінальнай дзіцячай супроцьпажарнай гульні на сцэне шэсць занальных адборачных тураў. Удзельнікі спаборніцтваў – вучні 3-4-х класаў сярэдніх школ раёна, удзельнікі фінальнай гульні – каманды-пераможцы адборачных тураў у складзе 6 чалавек.
 Аднак праграма раённага конкурсу істотна адрозніваецца ад конкурсных заданняў занальных тураў. Тут трэба было падрыхтаваць не толькі  Прывітанне камандам-саперніцам, журы і балельшчыкам, але і фотовітрыну ці сценгазету, якая б адлюстровала дзейнасць дадзенага КЮВП па прафілактыцы пажараў і НС у межах сваёй школы, свайго населенага пункта, а яшчэ самаробку, тэматычна звязаную з пажарнай справай. Яшчэ ў ліку дамашніх заданняў быў і конкурс “Гумарэсак”.
 Яшчэ камандам трэба было зладжана і ў кароткі прамежак часу правесці эстафету “Патушы пажар”, укамплектаваць аптэчку з прапанаваных 25-ці найменняў медыкаментаў, вызначыць прызначэннеі класіфікацыю знакаў бяспекі і прарабіць шмат чаго іншага, што станоўча павінна паўплываць на вывучэнне школьнікамі асноў бяспечнасці жыццядзейнасці.
 У прамежках паміж конкурснымі заданнямі былі і музычныя нумары, падрыхтаваныя прадстаўнікамі КЮВП “Агеньчык” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”.
 Па выніках конкурсу першае месца зноў дасталосе камандзе “Агеньчык” у складзе чацвёртакласнікаў трэцяй Івацэвіцкай школы. Другое месца журы аднагалосна прысудзіла камандзе “Агеньчык” з Любішчыцкай школы, трэці выніковы рэзультат належыць камандзе “101” ДУА “Гортальская СШ”.
 Усе каманды-пераможцы адначаны Граматамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а кожны ўдзельнік атрымаў каштоўны прыз адпаведна занятаму месцу.
 Арганізатарамі спаборніцтваў акрамя райаддзела па НС, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённае аддзяленне Беларускага Чырвонага Крыжа. //Фотоальбом//

поделиться в: