Апошні адборачны занальны тур конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы

23.03.2018

 Апошні адборачны занальны тур конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы адбыўся ў актавай зале ДУА “Целяханская СШ”, удзел у якім прынялі каманды з ліку вучняў пачатковых класаў сярэдніх школ целяханшчыны: каманда “Полымя” у складзе чацвёртакласнікаў Целяханская СШ, каманда “101” прадстаўляла Гортальскую СШ і каманда “Агеньчык” з ліку Рэчкаўскіх юных выратавальнікаў.
 Традыцыйна спаборніцтвы разгортваліся на сцэне пры поўнай глядзельнай зале балельшчыкаў, каб і прысутныя ў зале хлопчыкі і дзяўчынкі болей даведаліся аб мерах бяспечнасці жыццядзейнасці і лепей усвядомілі неабходнасць пастаянна выканваць вызначаныя меры перасцярогі, каб не аказацца самому віноўнікам якога-небудзь надзвычайнага здарэння альбо неабачліва не патрапіць у небяспечную для здароўя і жыцця сітуацыю.
 Удзельнікам каманды неабходна было праявіць свае веды па АБЖ, а ў дабавак – кемлівасць і знаходлівасць, уважлівасць і творчыя здольнасці, удзельнічаючы ў творчых і абучаючых спаборніцтвах, каб наблізіцца да перамогі і разам назвацца лепшай камандай юных вогнеборцаў Целяханшчыны.
 У выніку адпаведна прысуджаным журы балам (37 балаў) перамогу атрымала каманда “101” ДУА “Гортальская СШ” у складзе чацвёртакласнікаў Ягора Шульгі (капітан каманды), Вані Мяліка, Колі Мяліка, Дзімы Галавача, Ксені Андрэйчук і Каці Клімчук. Менавіта гэтая каманда і прадстаіць Целяанскі край на раённым конкурсе юных знаўцаў пажарнай справы, які пройдзе у маі, напярэдадні летніх канікулаў.
 Усе каманды адзначаны Граматамі арганізатараў спабрніцтваў, а гэта  Івацэвіцкі райаддзел па НС, аддзел адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага райвыканкама, кожны прадстаўнік каманды атрымаў уласны каштоўны падарунак.
 Такім чынам вызначыліся ўсе шэсць фіналістаў-пераможцаў адборачных тураў. Гэта каманды з аднолькавай і ўо традыцыйнай  назвай “Агеньчык” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”, ДУА “Любішчыцкая СШ”,  “Даманаўская СШ”, ДУА В.Аброўская СШ” і ДУА “Гошчаўская СШ”, а таксама каманда “101” ДУА “Гортальская СШ”. Нахадаю, што каманды маюць назву дзеючых у школах раёна клубаў юных выратавальнікаў-пажарных. Гэтыя каманды бцдуць спаборнічаць на раённым конкурсе. //Фотоальбом//

поделиться в: