Дзень роднай мовы, “Яслі-сад №5 горада Івацэвічы”

27.04.2017

Задачы  патрыятычнага выхавання для дзяцей дашкольнага ўзросту  вызначаны  вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, а накірункі такой работы розныя. На працягу 2016-2017 навучальнага года ў  ДУА “Яслі-сад №5 горада Івацэвічы”, згодна гадавым задачам, акцэнтуюць  ўвагу на развіцці беларускага маўлення і цікавасці да нацыянальнай культуры ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Далучэнне выхаванцаў да беларускай мовы і нацыянальнай культуры ў дзіцячым садзе  адбываецца праз наладжаную мэтанакіраваную работу: праводзяцца святы і тэматычныя заняткі, дзеці гуляюць у народныя гульні, гучаць беларускія казкі, песні. Свае ўражанні выхаванцы адлюстроўваюць ў малюнках, творчых работах, вырабах, інсцэніруюць беларускія казкі.
У межах Дня роднай мовы адбыўся   конкурс маленькіх чытальнікаў беларускіх вершаў “Я мову родную люблю”.
Выхавацель сярэдняй групы Суцько В.А. пазнаёміла выхаванцаў з беларускімі дзіцячымі часопісамі  “Вясёлка” і “Буся”. А на занятку выхавацеля Лукашэвіч М.Р. героі папулярнай дзіцячай тэлеперадачы “Калыханка” падрыхтавалі для выхаванцаў сярэдняй групы шэраг заданняў, выканаўшы якія, дзеці атрымалі цудоўныя падарункі.
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры і ўдасканалення форм работы з педагогамі ў дзіцячым садзе былі праведзены КВЗ “Знаўцы зямлі беларускай”, тэматычны педагагічны савет, тэматычныя кансультацыі і семінары-практыкумы.
 //Фотагалерэя//
 Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №5 горада Івацэвічы”  Кукк Л.Г. 

поделиться в: