Акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці!”

30.08.2017

  Івацэвіцкія выратавальнікі на першым этапе правядзення рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!” разам з сваімі юнымі памочнікамі – актывістамі раённага аддзялення БМГАВП наведалі тыя гандлёвыя кропкі ў райцэнтры, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для школьнікаў. У першую чаргу гэта магазін “Дзіцячы свет”, дзе бацькі апранаюць школьнікаў напярэдадні новага навучальнага года, а таксама магазіны “Культтавары” і “Канцлер”.


  У першых двух магазінах былі часова абсталяваны куточкі “для дзяцей, пакінутых без нагляду”, якія, несумненна, адразу ж прыцягвалі ўвагу пакупнікоў. Дарослым прадстаўнікі раённай службы МНС  зноў нагадвалі аб небяспецы і рызыцы пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду. Дзецям жа было ўзгадана аб мерах засцярогі пад час магчымага пажару і аб забароне гуляць з агнём. Дарослыя атрымоўвалі тэматычныя буклеты і брашуры, праслухалі зноў інфармацыю аб прапагандыстскай кампаніі “Ганарымся, што навучылі!” і аб мабільным прылажэнні “Дапамога побач!”,  а вось малодшыя наведвальнікі магазінаў перш, чым атрымаць ад юных выратавальнікаў падарунак, павінны былі адказаць на некаторыя пытанні, якія прама тычыліся  бяспечнасці жыццядзейнасці саміх дзяцей. Дашкольнікам трэба было адгадаць загадку супроцьпажарнай тэматыкі. Мерапрыемствы акцыі працягваюцца. //Фотоальбом//

поделиться в: