Вынікі абласнога фестывалю “Размаўляем па-беларуску”

10.06.2019

7 чэрвеня 2019 года на базе ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі” у адпаведнасці з планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі дарослых на 2019 год (прыказ галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага гарвыканкама № 927 ад 27.12.2018) праходзіў абласны фестываль “Размаўляем па-беларуску”

З прывітальным словам да ўдзельнікаў фестывалю звярнулася Папова І.А. намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Ірына Аляксандраўна выказала словы падзякі педагогам  дашкольнай адукацыі за якасную падрыхтоўку і прэзентацыю матэрыялаў фестывалю.

Шамовіч Н.Д. галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама адзначыла творчы падыход арганізацыі фестывалю. Наталля Дзмітрыеўна ўважліва прааналізавала выставачную экспазіцыю, дала слушныя парады.

Дэлегацыю нашага раёна прадстаўлялі: Кіслая Ж.Л. галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Івацэвіцкага райвыканкама, Карніенка Р.І. метадыст ДВМУ “Івацэвіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”, Кулецкая Н.М. настаўнік-дэфектолаг ДУА “Косаўскі яслі-сад”, Навумчык А.І. загадчык ДУА “Яслі-сад №4 г. Івацэвічы”, Кукк Л.Г. намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці  ДУА “Яслі-сад №5 г. Івацэвічы”, Гляд Н.П. выхавацель дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”, Дылюк Н.У. выхавацель дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”.

У рамках фестывалю ладзілася выставачная экспазіцыя “Размаўляем па-беларуску” дзе кожны раён прадстаўляў дзіцячы атлас, распрацаваны творчай групай педагогаў і надрукаваны па рашэнні навукова-метадычнага савета ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”.

На фестывалі была арганізавана работа творчых майстэрняў, дзе кожны жадаючы мог стаць “майстрам”: “Лялька з бабулінага куфэрка” (Ненадавец Т.І. выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА  “Любашаўскі яслі-сад – пачатковая школа” Ганцавіцкага раёна); “Беларуская казка сваімі рукамі” (Ляўша І.С. выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Парахонскі яслі-сад Пінскага раёна”; выраб тканага міні-габілену “Матулін абярэг” (Ерафеева В.І. выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад № 50 г. Брэста”); выраб паштоўкі ў тэхніцы ізанітка “Беларусь у родных узорах” (Герасіменя Н.А. намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад № 56 г. Брэста”).

Персанальная выстава выцінанкі Кулецкай Н.М. народнага майстра, настаўніка-дэфектолага ДУА “Косаўскі яслі-сад” была прадстаўлена ўдзельнікам фестывалю. Акрамя таго, увазе прысутных быў прадэмантстраваны мультфільм па матывах беларускай народнай казкі “Як курачка пеўніка ратавала” зняты Наталляй Міхайлаўнай з мэтай выкарыстання выцінанкі як сродку развіцця інтарэсу да беларускай мовы ў дзяцей дашкольнага ўзросту. 

Вопытам работы з педагогамі, выхаванцамі, бацькамі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы падзяліліся педагогі раёнаў:

“Сучасныя падыходы да арганізацыі работы з педагагічнымі кадрамі ўстаноў дашкольнай адукацыі па павышэнні прафесійнага майстэрства” - Паўлючук Т.У. метадыст ДУА “Вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна г. Брэста”;

“Выкарыстанне інтэрактыўных гульняў у рабоце з педагагічнымі кадрамі” - Калілец А. М. намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Мотальскі дзіцячы сад” Іванаўскага раёна;

“Далучэнне дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту да нацыянальных традыцый сродкамі даследчай дзейнасці” -         Кобель Ю.А. выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Начаўскі дзіцячы сад Ляхавіцкага раёна”;

“Прэзентацыя вопыту па выкарыстанні матэрыялаў зборніка “Дзіцячы атлас”” - Кузаўка А.І. намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад № 57 г. Брэста.

Пры падвядзенні вынікаў фестывалю Кавалевіч Мікалай Іванавіч, прарэктар па навукова-метадычнай рабоце ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі” і Лявіцкая Ганна Барысаўна, начальнік УМУ дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на І ступені ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі” уручылі сертыфікаты ўдзельнікаў абласнога фестывалю “Размаўляем па-беларуску” педагогам, якія прадставілі метадычныя распрацоўкі для электронных зборнікаў і рэцэнзентам Дзіцячага атласа.

Жадаем добрага здароўя і творчых поспехаў арганізатарам фестывалю “Размаўляем па-беларуску”!

На раённым ўзроўні неабходна адзначыць плённую працу па падрыхтоўцы Дзіцячага атласа, прадстаўленні яго матэрыялаў на абласным узроўні наступных педагогаў:

Сарока Алену Рыгораўну, загадчыка ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”.

Несцяровіч Вольгу Аляксандраўну, намесніка загадчыка ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”.

Дылюк Наталлю Уладзіміраўну, выхавальніка дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”.

Гляд Наталлю Паўлаўну, выхавальніка дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”.

Кармановіч Ірыну Мікалаеўну, выхавальніка дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”.

Шалюціну Наталлю Валер’яўну, загадчыка ДУА “Яслі-сад №5 г. Івацэвічы”.

Кукк Людмілу Георгіеўну, намесніка загадчыка ДУА “Яслі-сад №5 г. Івацэвічы”.

Кулецкую Наталлю Міхайлаўну, настаўніка-дэфектолага ДУА “Косаўскі яслі-сад”.

Навумчык Алену Іванаўну,  загадчыка ДУА “Яслі-сад №4 г. Івацэвічы”.

Бахур Людмілу Міхайлаўну, намесніка загадчыка ДУА “Яслі-сад №4 г. Івацэвічы”.

 Купрыян Ірыну Аляксандраўну, загадчыка ДУА “Яслі-сад №7 г. Івацэвічы”.

Ванееву Вераніку Віктараўну, намесніка загадчыка ДУА “Яслі-сад №7 г. Івацэвічы”.

Степанчук Людмілу Іванаўну, загадчыка ДУА “Яслі-сад №1 г. Івацэвічы”.

Кузьміч Ірыну Сяргееўну, намесніка загадчыка ДУА “Яслі-сад №1г. Івацэвічы”.

Куратнік Наталлю Мікалаеўну, загадчыка ДУА “Яслі-сад №3 г. Івацэвічы”.

Песка Сняжану Аляксандраўну, намесніка загадчыка ДУА “Яслі-сад №3 г. Івацэвічы”.

Горбач Зою Іванаўну, загадчыка ДУА “Целяханскі яслі-сад №2”.

Самуйліч Святлану Канстанцінаўну, намесніка загадчыка ДУА “Целяханскі яслі-сад №2”.

Пазняк Марыну Канстанцінаўну, педагога-псіхолага ДУА “Целяханскі яслі-сад №2”.

Наліўка Алену Канстанцінаўну, загадчыка ДУА “Быценскі дзіцячы сад.

Піскун Алену Анатольеўну, загадчыка ДУА “Косаўскі яслі-сад”.

Лукоўскую Лілію Макараўну, намесніка загадчыка ДУА “Косаўскі яслі-сад”.

Шаўкун Алену Ігнацьеўну, загадчыка ДУА “Падстарынскі дзіцячы сад”.

Усім калектывам дашкольнай адукацыі раёна жадаем творчых поспехаў, моцнага здароўя, міру і дабра! //Фотаматэрыялы//

Раіса Карніенка, метадыст ДВМУ “Івацэвіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”  

 

 

 

 

 

 

 

поделиться в: