Свята “Гуканне вясны”. ДУА “Яслі-сад №3 горада Івацэвічы”

10.04.2019

 На базе дзяржаўнай установы адукацыі  “Яслі-сад №3 горада Івацэвічы” 8 красавіка прайшло мерапрыемства прысвечанае  гуканню вясны сярод  сярэдніх і старэйшых груп дзіцячага сада.  Дзеці спявалі пра вясну песні, вадзілі  карагоды, зазывалі жавароначкаў, чыталі вершы. Спадабалася дзецям гуляць у беларускія народныя гульні. Задорны настрой, усмешкі дзяцей і пачуццё вясенняй радасці і шчасця адчувалася на працягу свята.

//Фотоальбом//

//Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Песка С.А.//

поделиться в: