Ва ўстановах адукацыі раёна праходзяць узнагароджанні аўтараў лепшых работ ХХ-га раённага творчага агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Першымі свае Граматы і каштоўныя падарункі, а таксама Падячныя лісты і прызы ад арганізатараў конкурсу райаддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама вучні ДУА “Стайкаўская СШ”, ДУА “Гошчаўская СШ” і ДУА “Зялёнаборская СШ”.
Найбольшая колькасць прызоў былі адрасаваны школьнікам Стайкаўскай школы. У ліку ўзнагароджаных сямікласніца Насця Кожан, васьмікласніца Насця Крук, вучаніца чацвёртага класа Вераніка Раўчэня і пяцікласніца Дзіяна Пархомік.
Прызы і граматы ад першага намесніка начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталія Пархоміка і старшага інспектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Валерыя Молаша атрымалі Ілля Гардзіеўскі, вучань 9 класа і Валерыя Яра, вучаніца 6 кл. Зялёнаборскай школы.
На ўрачыстай агульнашкольнай лінейцы былі ўручаны Граматы і падарункі Мікіце Еўтуху і Марыі Калінка, вучням Гошчаўская СШ. //Фотоальбом//
Министерство образования Республики Беларусь
Главное управление по образованию Брестского облисполкома
Отдел по образованию Ивацевичского райисполкома