ДУА «Косаўскі яслі-сад» у раённым конкурсе “Я - даследчык”

08.01.2019

 У сучасных умовах адным з важных накірункаў работы з падрастаючым пакаленнем з'яўляецца патрыятычнае выхаванне. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Косаўскі яслі-сад» прымала ўдзел  у раённым конкурсе “Я - даследчык” і паспяхова заняла першае месца па намінацыі “Мая Радзіма Беларусь”. Мэтай даследавання з’яўлялася знаёмства з гісторыяй малой радзімы. Каб ведаць і любіць сваю Радзіму, патрэбна пазнаёміцца з яе гістарычным мінулым, даведацца пра знакамітых сваякоў. Для гэтага патрэбна прайсці па вуліцам горада, заглянуць у  славутыя куточкі малой радзімы. .  Мы дасягнулі пастаўленай мэты  - змаглі пазнаёміцца бліжэй з нашым родным куточкам. Выхавацель дзіцячай установы  Нікалайчук Т.В. з выхаванцамі Сіткевіч Кірылам і Голуб Дар’яй здейснілі віртуальнае падарожжжа“Мой родны куточак Косава”.
 Нас наведвае шмат турыстаў, якія з цікавасцю праводзяць свой вольны час. Вельмі ганарымся, што жывем у такім прыгожым гарадку са знакамітымі мясцінамі.
 Сардэчна запрашаем вас у госці. Прыязджайце ў наш прыгожы край. Вы не пашкадуеце!

поделиться в: