Тыдзень творчасці. “Яслі-сад №3 горада Івацэвічы”

10.12.2018

 Малая радзіма… Для кожнага яна  свая. Для кагосьці – гэта дом ці дворык, у якім прайшло яго дзяцінства, для другога – гэта вуліца, дзе гуляў басанож з сябрамі  ў летнюю спёку. А для тых, хто паехаў шукаць  шчасце ў іншыя краіны, маленькай рдзімай  лічыцца ўся Беларусь. Адносна  такога  разумення  ад маленькага да вялікага  мы і плануем, і праводзім сваю работу.
 А вось  і вынік – правядзенне тыдня творчасці , які прайшоў у ДУА “Яслі-сад №3 горада Івацэвічы” з 3 па 7 снежня  бягучага года. Пачаўся ён  выставай сувеніраў прысвечаных Году малай радзімы і выкананых  як бацькамі нашых выхаванцаў, так і супрацоўнікамі дзіцячага садка.
 Цікавай была задумка спецыялістаў  установы як сувенір “выпусціць” шакалад  з выявамі  знакамітых месцаў нашага роднага горада.
 Усе дні тыдня былі  ахоплены  правядзеннем  спецыяльна арганізаваных  заняткаў на роднай мове, правядзеннем  дыдактычных  і народных гульняў, прэзентацыяй лэпбукаў, чытанне вершаў, казак, выкананне песень пра радзіму.
 Важнай часткай  нашай работы – узаемадзеянне з бацькамі, бо менавіта з адносін  таты і мамы да роднай мовы фарміруюцца першыя ўраджанні і першая любоў  да ўсяго блізкага, роднага, да  таго месца, дзе ён нарадзіўся, да той мовы, якую пачуў ад роднага. Таму шануйце сваю Радзіму, свой дом, сваіх родных. //Фотоальбом//

поделиться в: