Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Канікулы без дыму і агню!”

18.06.2018

 У канікулярны летні перыяд пастаянна ўзрастае колькасць пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў па віне ці з удзелам дзяцей і падлеткаў. У гэты перыяд найчасцей малалетнія дзеці гінуць на вадаёмах падчас купання, атрымліваюць розныя траўмы, гуляючы ў забароненых месцах. З мэтай папярэджання падобных надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзеня адукацыйна-выхаваўчай работы ў вобласці бяспечнасці жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем на працягу ўсіх трох летніх месяцаў праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя “Канікулы без дыму і агню!”
 У гэты час пільная ўвага выратавальнікаў скіравана на дзяцей, адпачываючых у летніках, а таксама выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў адукацыі. Выратавальнікі ладзяць для школьнікаў і дашкольнікаў экскурсіі, гасцінна расчыняючы дзверы сваіх падраздзяленняў. Даволі частымі гасцямі з пачатку чэрвеня, г.зн. з першых дзён работы прышкольных летнікаў, сталі дзеці, тэрыторыя ПАСЧ №1 Івацэвіцкага райаддзела па НС штодня і на працягу амаль ўсяго дня напаўняецца звонкімі дзіцячымі галасамі, вясёлым смехам.
 З экскурсіямі Івацэвіцкіх выратавальнікаў ужо наведалі школьнікі, якія адпачываюць у першыю змену ў летніках сярэдніх школ райцэнтра, ДУА “Любішчыцкая СШ”, ДУА “Косаўская СШ”, ДУА “Квасевіцкая БШ”, ДУДАДіМ “Івацэвіцкі ЦДТ”, ДУА “Івацэвіцкі ЦКРНіР”, а таксама выхаванцы ДУА “Яслі-сад №1 г. Івацэвічы” і ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”. Дзеці з непрыхаванай цікаўнасцю вывучалі дыспетчарскую, дзе іх погляду былі прадастаўлены шматлікія тэлефоны, радыёстанцыі, сігналы трывогі – гэтым і іншым аснашчэннем павінен граматна кіраваць дыспетчар сучаснай пажарнай службы. Разам з тым не сядзяць на месцы ў чаканні дзяцей і самі выратавальнікі. Так, інспектар ГПіУГ райаддзела па НС наведаў хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачываюць у аздараўленчых летніках пры Косаўскай і Целяханскай сярэдніх школах, а таксама ДУА “Целяханская спецыяльная агульна-адукацыйная школа-інтэрнат”.  У гэты ж час да дзяцей абедзьвюх устаноў адукацыі Целяхан завіталі і выратавальнікі Целяханскага ПАВП. Для многі школьнікаў, асабліва малодшых класаў, падчас такіх візітаў ці экскурсій здзяйсняюцца запаветныя мары: прымераць на сябе “бяёўку” выратавальніка, разам з каскай, пахнучай дымам і гарам пасля апошняга ліквідаванага пажару, патрымаць у руках што-небудзь з прадметаў пажарна-тэхнічнага ўзбраення, якім карыстаюцца выратавальнікі-прафесіяналы і для чаго патрэбны той ці іншы інструмент, і нарэшце хоць бы проста пасядзець у кабіне сапраўднага пажарнага аўтамабія незалежна ад яго прызначэння.
 Шчырая радасць і цікаўнасць дзяцей у такіх выпадках часта выклікаюць усмешкі ў выратавальнікаў, а госці ў сваю чаргу атрымоўваюць многа карыснай інфармацыі з гутаркі з тымі, хто штодня займаецца тушэннем пажараў, ратаваннем людзей.
 А яшчэ, каб напомніць рабятам аб выкананні шэрагу жыццёва важных патрабаванняў правілаў пажарнай і асабістай бяспекі, з імі праводзяцца прафілактычныя гутаркі, напамінаючы дзеянні ў той ці іншай небяспечнай для жыцця і здароўя сітуацыі. Але не абмяжоўваюцца выратавальнікі толькі гутаркай: для дзяцей – шматлікія тэматычныя  конкурсы, гульні, віктарыны, не абыходзіцца без абучаючых мультыплікацыйных і відэафільмаў. Несумненна, за свае веды, кемлівасць і знаходлівасць дзеці атрымоўваюць прызы ад выратавальнікаў. Аднак куды больш важным прызам застаюцца ці то нанава атрыманыя, ці то зноў паўтораныя веды па асновах бяспечнасці жыццядзейнасці.
 У выніку такія мерапрыемтвы атрымліваюцца насычанымі і пазнавальнымі. На развітанне выратавальнікі жадаюць дзецям паспяхова спасцігаць асновы бяспекі і не парушаць тыя правілы, аб якіх ім у чарговы раз напомнілі. Перапоўненыя прыемнымі эмоцыямі і дзелючыся па дарозе ў лагеры ўражаннямі ад убачанага, дзеці развітваюцца з выратавальнікамі. //Фотоальбом//

В. Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

поделиться в: