Прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”

30.05.2018

 На пачатку трэцяга этапа рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей, Івайэвіцкія выратавальнікі разам з актывістамі РА БМГАВП, дзевяцікласнікамі ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” Мікітай Ігнатавым і Дмітрыем Шылавым наведалі дом сямейнага тыпу сям’і Горбачаў у Івацэвічах, дзе выхоўваецца 12 дзяцей.
 Асобная гутарка адбылася ў інспектара ГПіУГ райаддзела па НС з маці сямейнага дома Святланай Міхайлаўнай наконт небяспекі дзіцячых гульняў, якія яны прыдумляюць для сябе, як толькі пазбаўляюцца кантролю і нагляду з боку дарослых, а таксама аб мерах перасцярогі, якія павінны выконваць і бацькі, і старэйшыя браты і сёстры, калі ў сям’і ёсць малыя дзеці, якія вызначаюцца пастаянна сваёй высокай актыўнасцю і непрыхаванай цікаўнасцю да ўсяго.Тут небяспекай для малых могуць стац і бытавыя электрычныя і газавыя прыбора, татаў інструмент для рамонту аўтамабіля і нават тойжа малаток ці лякарствы, пакінутыя на відным і лёгка даступным для дзяцей месцы.
 Шмат парад, павучальных перасцярог было агучана прадстаўніком раённай службы выратаванняі пад час размовы з дзецьмі. Для малодшых было прапанавана некалькі дыдактычных гульняў, дзе яны павінны былі аддзяліць небяспечныя прадметы ад цацак, падабраць камплект адзення для паходу ў лес, сабраць раскіданыя па стале шарыкі “ртуці з разбітага градусніка”. Увазе малых былі прадэманстраваны некалькі мультфільмаў серыялу “Чароўная кніга МНС”.
 Былі заданні і для старэйшых дзяцей, и нават для матулі.
 А на развітанне выратавальнікі і іх юныя памочнікі пакінулі ў сям’і Горбачаў тэматычныя (і не толькі) кніжкі-размаляванкі і кніжкі-казкі для малодшых, тэматычныя буклеты і брашуры для бацькоў і іншыя падарункі, якія знойдуць прымяненне ў гэтым шматлюдным доме. //Фотоальбом//

 

 У Івацэвіцкім раёне праходзяць мерапрыемствы трэцяга этапу рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” . На працягу тыдня выратавальнікі разам з актывістамі РА БМГАВП наведваюць шматдзетныя сем’і, дзе выхоўваюцца не проста тры і болей дзяцей, а дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
 Вось і ў шматдзетную  сям’ю Радзівонавых навідаліся прадстаўнікі райаддзела па НС, а таксама актывісты маладзёжнага руху юных выратавальнікаў-пажарных браты Вадзім і Іван Кулінічы. Вольга Іванаўна Радзівонава разам з мужам выхоўваюць сямёра дзяцей, абодва працуюць. Старэйшаму ужо 17 гадоў, а малодшаму Мацвею толькі тры  паловай годзіка. 
 Хлопчыкам і дзяўчынкам на пачатку сустрэчы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС расказаў пра тыя здарэнні, якімі часам абарачаецца дзіцячай свавольства з агнём альбо на першы погляд бяскрыўдныя забаўкі каля вады. Адразу ж прагучалі і словы-перасцярогі наконт катэгарычнай забароны нават чапаць і браць у рукі запалкі і запальніцы, а не тое, каб сваволіць з імі.
 Далей былі павучальныя размовы наконт небяспекі не толькі вады і агню, але і моцнага дажду з грамадам, моцнага ветру, навальніцы, шкодных насякомых. І нарэшце паследавалі гульні, у якіх рабяты праявілі сваю надзвычайную актыўнасць. Тут яны і падбіралі камплект адзення для паходу ў лес, і складвалі словы адпаведнай тэматыкі з літар, размешчаных у хаатычным парадку, складвалі карцінку з пазлаў з выявай герояў вядомага дзецям мультсерыялу “Чароўная кніга МНС” і, нарэшце, паглядзелі і сам мультфільм.
 А на развітанне, акрамя традыцыйных пажаданняў бяспечных канікулаў, выратавальнікі падарылі сям’і Радзівонавых свае падарункі, сярод якіх тэматычныя кніжкі для дяцей і брашуры для дарослых, цацкі, у тым ліку вядзяны пісталет, пажарную машынку, а ў дабавак – насценны гадзіннік. Жывіце бясечна, сям’я Радзівонавых!

//Фотоальбом//

поделиться в: