“Урок бяспекі” выхаванцаў ДУА “Яслі-сад №3 г.п. Целяханы”

28.04.2018

 Бяспечным паводзінам дома і ў дзіцячым садзе, а таксама гуляючы з бацькамі і сябрамі навучаў , праводзячы чарговы “Урок бяспекі” выхаванцаў ДУА “Яслі-сад №3 г.п. Целяханы” інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС. Хлопчыкі і дзяўчынкі пры гэтым не толькі ўважліва слкухалі прадстаўніка пажарнай службы раёна, але і дружна, а галоўнае – правільна, адказвале на ўсе зададзеныя ім пытанні адносна агню, мерам засцярогі пры карыстанні ім, сродкаў пажаратушэння, дзеянняў пры выяўленні пажараў і г.д.
 Каб не абмяжоўвацца толькі павучальнымі лекцыямі-гутаркамі, дзецям было прапанавана пагуляць у пажарабяспечныя гульні абучаючага накірунку. Тыя згадзіліся з радасцю і нават утварылі чаргу, бо кожнаму хацелася і пагуляць, дэманструючы свае веды ў вобласці асноў бяспечнасці жыццядзейнасці, і атрымаць прыз, якімі надзяляў гуляючых прадстаўнік раённай службы выратавання.
 Пасля прагляду новых серый добра вядомых дзецям мультфільмаў з “Чароўнай кнігі МНС”, хлопчыкі і дзяўчынкі працягнулі свае супроцьпажарныя гульні ў двары на спецыяльна абсталявпанай пляцоўцы. //Фотоальбом//

поделиться в: