“Хто з агнём не асцярожны – у таго пажар магчымы!”

28.04.2018

 Павучальная гульня-забава “Хто з агнём не асцярожны – у таго пажар магчымы!” прайшла ў ДУА “Яслі-сад г. Косава”. Разам з выхавацелямі і класным кіраўніком мерапрыемства для сваіх малодшых сяброў падрыхтавалі першакласнікі ДУА “Косаўская СШ”, вучэбныя заняткі якіх праходзяць у дзіцячай дашкольнай установе адукацыі. Мерапрыемства аказалася дарэчы і вельмі актуальным для малых, бо менавіта ў вясенне-летні перыяд і здараецца найбольшая колькасць пажараў і іншых НС па віне альбо з удзелам малалетніх дзяцей.
 Гуляючы ў розныя абучаючыя гульні хлопчыкі і дзяўчынкі вучылі правілам бяспечнага карыстання агнём і сваіх малодшых сяброў, бо ў зале ў якасці гледачоў прысутнічалі выхаванцы малодшых груп. Верагодна, што сярод іх былі брацікі ці сястрычкі выступаючых юных выратавальнікаў-артыстаў.
 А яшчэ на гэтую гульню-забаву быў запрошаны начальнік Івацэвіцкага райаддзела па НС Васілій Бацкалевіч. ЁН не толькі нагадаў у сваім звароце да дзяцей меры засцярогі, якія неабходна выконваць малым у вясенне-летні перыяд, але выказаў свае думкі і меркаванні наконт праведзенага мерапрыемства і яго ўдзельнікаў, уручыў юным выратавальнікам прызы. //Фотоальбом//

поделиться в: