Раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі

27.04.2018

 26 красавіка 2018 года на базе ДУА “Аброўскі дзіцячы сад”  адбылося раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па тэме “Павышэнне якасці адукацыйнага працэсу з дзецьмі дашкольнага ўзросту праз спецыяльна арганізаваную дзейнасць”.
 Сустракалі гасцей маленькія беларусы і з пажаданнем прыемных уражанняў, даравалі ім “цудоўныя сундучкі”, зробленыя сваімі рукамі.  
 Замалёўкамі беларускага фальклору прывіталі педагогаў выхаванцы гуртка “Спадчына” (кіраўнік Л.С. Цымбаліст).
 Загадчык Г.Ф. Папечыц прэзентавала сваю дашкольную ўстанову і паведаміла прысутным аб традыцыях, дасягненнях калектыву, планах на будучае і пажадала добрых вынікаў пад час вучобы.
 У навукова-метадычным блоку прагучалі выступленні-прэзентацыі па актуальных пытаннях сучаснай дашкольнай адукацыі: сучасныя падыходы да арганізацыі і правядзення структурных кампанентаў прагулкі (Р.І. Карніенка, метадыст ІРВМК); асаблівасці арганізацыі і правядзення заняткаў у малодшай групе ўстановы дашкольнай адукацыі (Л.Г. Кукк,  кіраўнік РВМА); фарміраванне рухальнай актыўнасці дзяцей дашкольнага ўзросту на прагулцы (І.І. Фалітарык, выхавальнік ДУА "Яслі - сад №4 горада Івацэвічы").   
 У вучэбна-метадычным блоку для педагогаў прадстаўлены: калектыўны прагляд інтэгрыраванага занятку з элементамі даследчай дзейнасці ў малодшай рознаўзроставай групе “Пад белай шкарлупінай жоўтае сардэчка” (выхавальнік Г.І. Крыштопчык);
 калектыўны прагляд прагулкі ў старэйшай рознаўзроставай групе “У госці да бярозкі” (выхавальнік Н.М. Крыштопчык).
 Педагогі прааналізавалі заняткі, выказалі свае добрыя ўражанні, пажадалі поспехаў калектыву ДУА “Аброўскі дзіцячы сад”.
 Удзельнікі метадычнага аб’яднання падвялі вынікі працы за 2017-2018 навучальны год. Педагогі запоўнілі анкеты дыягностыкі, якая дапаможа спланаваць вучобу ў новым навучальным годзе. //Фотоальбом//

Раіса Карніенка, метадыст ДВМУ “Івацэвіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”

поделиться в: