«Планета. Зямля. Коcмас». Дзiцячы сад №4 горада Iвацэвiчы

14.04.2018

Штогод выхавацелi  дзiцячага садка №4 горада Iвацэвiчы 12 красавiка знаёмяць  дзяцей  з касмічнымi таямніцамi і захапляюць гэтай тэмай дзяцей і іх бацькоў.
 У гэтым годзе на працягу тыдня  касмічная тэматыка суправаджала дзяцей старэйшай групы.
 На пачатку нядзелі быў распрацаваны план па тэме «Планета. Зямля. Коcмас». У якім прадугледжваліся ўсе віды дзейнасці дзяцей і работа з бацькамi. Выхавацелі праводзілі з дзецьмі тэматычныя заняткі: «Касмічнае падарожжа», «Героі космасу»; гутаркі-разважанні: «Якім павінен быць касманаўт», «Што здарыцца з нашай планетай, калі….»;  назіранні за ценню прадметаў, эксперымент «Змена дня i ночы» и г.д. Дзеці гулялі ў гульні «Касмічныя  выратавальнікі», «Палёт на ракеце», «Дзень - ноч».  Выхавацель Молаш А.А. падрыхтавала і правяла з дзецьмі інтэлектуальную гульню «Разумнікі і разумніцы».  Дзеці вучылі вершы аб касмічных з’явах, прыдумвалі касмічныя гісторыі.
 Гэтай  тэмай  былі захоплены  і бацькі, якiя прымалі ўдзел у творчых работах «Касмічныя прыгоды», «Зберажэм зямлю».
 Гэтыя мерапрыемствы цудоўны тым, што нагадваюць усім нам наколькі неверагодныя дасягненні чалавека. Касмічная тэматыка надзвычай спрыяльная для выхавання і навучання дзяцей: дае ім разуменне таго, што любы чалавек можа дасягнуць касмічных вышынь - і вобразна, і літаратурна. //Фотоальбом//

 намеснiк загадчыка па асно. дзейнасцi  Л.М.Бахур

поделиться в: