Вынікі ХХ раённага чэмпіянату па відах пажарнага спорту сярод школьных КЮВП

10.05.2017

  ХХ раённы чэмпіянат па відах пажарнага спорту сярод школьных КЮВП прайшоў напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі на базе ПАВЧ №1 г. Івацэвічы. Яго ўдзельнікамі былі на гэты раз 8 каманд, склад кожнай – шэсць хлопчыкаў адпаведнага Палажэнню ўзросту.

  Спаборніцтвы складаліся з чатырох наступных відаў: пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі, пад’ём  па падвешанай штурмавой лесвіцы ў акно другога паверха вучэбнай вежы, баявое разгортванне ад мотапомпы і эстафета “Паласа перашкод”.

  У выніку згодна набраных ачкоў першае месца занялі прадстаўнікі КЮВП “Полымя” ДУА “Целяханская СШ” у складзе вучняў 7-8-х класаў Бабея Багдана, Яўгена Жыцянёва, Яўгена Крынца, Паўла Шляжка, Якава Пушыла і Івана Харужага. Камандзе ўручаны Грамата райаддзелаў па НС,  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, каштоўныя падарункі кожнаму прадстаўніку каманды. А таксама пераходзячы Кубак чэмпіянату. Другую прыступку п’едэсталу пераможцаў заняла каманда КЮВП “Полымя” ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” і на трэцім месцы каманда КЮВП “Выратавальнікі” ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”. Усе каманды-пераможцы ўзнагароджаны Граматамі заснавальнікаў спаборніцтваў, каштоўнымі падарункамі.

  Вызначаны пераможцы і ў асабістым першынстве. Такім чынам, у пад’еме па лесвіцы-штурмоўцы найлепшы рэзультат належыць прадстаўніку каманды чацвёртай школы райцэнтра Уладзіславу Бахуру. А ў пераадоленні 100-мятровай паласы з перашкодамі лепшы вынік у Іллі Капейка з ДУА “Дабромысельскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Абодва хлапчукі атрымалі Дыпломі і медалі першай ступені, а ў якасці падарункаў – футбольныя мячы.

  Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца традыцыйна раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Валерый Молаш

поделиться в: