Аб першым этапе рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”

18.05.2017

  У рамках правядзення мерапрыестваў першага этапа рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”, а таксама ў межах святкавання Міжнароднага дня сям’і прадстаўнікі Івацэвіцкага райаддзела па НС, а гэта  першы намеснік начальніка Віталій Дыдышка і старшы інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Валерый Молаш разам з начальнікам аддзела страхавання прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” па Івацэвіцкім раёне Аленай Макар і актывістамі раённага аддзялення БМГАВП з ліку вучняў ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” Данілы Караля і Дзмітрыя Шыла наведалі дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, якія знаходзяцца ў райцэнтры. Яны пабывалі ў сем’ях Сазончыкаў, Горбачаў і Мазалеўскіх.

  Выратавальнікі нагадалі дзецям аб мерах перасцярогі ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд, аб катэгарычным недапушчэнні свавольстваў з агнём, расказалі аб шэрагу іншых небяспечнасцяў, якія пагражаюць дзецям, падпільноўваючы іх штодня ледзь ці не на кожным кроку. Гаворка з дзецьмі закранула правілы паводзін у навальніцу, пры знаходжанні ў лесе, каля вадаёмаў. Юныя памочнікі выратавальнікаў – рабяты з БМГАВП правялі тэматычныя, павучальныя гульні, дзе з хаатычна размешчаных літар патрэбна было скласці словы пажарнай тэматыкі, з картак з малюнкамі прадметаў адзення скласці камплект вопракті для бяспечнага паходу ў лес. Матулям, а гэта Наталля Віктараўна Сазончык, Святлана Міхайлаўна  Горбач і Вольга Вячаславаўна Мазалеўская, было расказана аб папулярным прапагандыстскім праекце МНС “Ганарымся, што навучылі!”.

  Выратавальнікі пакінулі дзецям і іх бацькам шэраг тэматычных буклетаў, брашур, кніг адпаведна ўзростам, расклады ўрокаў з серыі наглядна-выяўленчай прадукцыі праекта “Ганарымся, што навучылі!”, а таксама падарункі: цацкі, насценныя гадзіннікі, карціны.

  На развітанне выратавальнікі пажадалі сем’ям жыць бяспечна і берагчы адно аднаго, а рабяты ў сваю чаргу запэўнілі, што пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў яны ніколі не дапусцяць. //Фотаархіў//

Валерый Молаш, старшы інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю

поделиться в: