Сустрэчы школьнікаў з выратавальнікамі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!”

06.06.2017

         Першымі сёлетнімі летам з экскурсіяй наведалі ПАВЧ №1 Івацэвіцкага райаддзела па НС хлопчыкі і дзяўчынкі з ліку вучняў пачатковых класаў летняга прышкольнага аздараўленчага лагера “Сонейка” ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”. Сустрэча школьнікаў з выратавальнікамі прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!”.
        Для ўсіх трох атрадаў экскурсія пачыналася з так званага цэнтра аператыўнага кіравання – менавіта таго месца, куды зыходзяцца ўсе трывожныя выклікі аб дапамозе. Тут рабяты прыпомнілі і нумары выклікаў выратавальнікаў, і паслядоўнасць падачы інфармацыі. Праўда, на гэтае пытанне большасць рабят адказвалі вершаванымі радкамі, кшталту:”Что горит, где горит і кто об этом говорит!” Далей рабяты агледзелі тэхніку і пажарна-тэхнічнае ўзбраенне выратавальнікаў. Тут жа мелі магчымасць прымераць асобныя рэчы баявой вопраткі пажарных, пасядзець у кабіне сапраўднага пажарнага аўтамабіля і здзейсніць сваю мару: сфатаграфавацца разам з сябрамі ў пажарнай машыне.
       Каб за летні перыяд дзеці не забыліся на меры перасцярогі, то з імі зноў такі была праведзена тэматычная гутарка, якая болей нагадвала дыялог, дзе інспектар ГПіУГ райаддзела пытаўся, а дзеці давалі адказы. Былі ў дабавак і гульні, віктарына, прагляд тэматычных, абучаючага напрамку мультфільмаў.
       Кожны з рабят, хто неяк здолеў праявіць свае веды асноў бяспечнасці жыццядзейнасці атрымоўваў прызы: дзіцячыя часопісы “Нязнайка” і “Саша і Маша”, а таксама буклеты “Бяспечнае дзяцінства”, “Геаметрыя бяспекі” і іншыя павучальныя выданні. //Фотоальбом//

     



У рамках мерапрыемстваў, абумоўленых правядзеннем у раёне рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Канікулы без дыму і агню!” , ПАВЧ №1 Івацэвіцкага райаддзела наведалі выхаванцы ДУА “Яслі-сад г.Косава “Лясная казка”, якія адпачываюць у аздараўленчым летніку пры гэтай установе пад назвай “Бярозка”.
        Хлопчыкаў і дзяўчынак азнаёмілі з тэхнікай, якая маецца на ўзбраенні івацэвікіх выратавальнікаў. Начальнік ПАВЧ Дзяніс Кузняцоў расказаў аб перавагах той ці іншай пажарнай аўтацыстэрны,аб  пажарных аўтамабілях іншых класіфікацый. Дзеці з цікавасцю агледзелі ПТВ, якімі ўкамплектаваны пажарныя аўтамабілі ў залежнасці ад свайго прызначэння. Але найбольш уражанняў малыя атрымалі ад магчымасці пасядзець у кабіне пажарнага аўтамабіля, патрымаць пажарны ствол у руках, прымерыць баявую каску выратавальніка-пажарнага.
        Каб улетку рабяты не забыліся на абавязковае выкананне мераў перасцярогі, інспектар ГПіУГ райаддзела правёў з рабятамі не толькі павучальную гутарку, але і шэраг гульняў, у ходзе якіх рабяты і “апраналіся дзеля паходу ў лес”, і вызначалі з дапамогай картак дзеянні, якія варта выконваць у выпадку пажару і што рабіць нельга. Фіналам сустрэчы стаў конкурс загадак з прызамі і дэманстрацыя абучаючых мультыкаў серыялу “Чароўная кніга МНС”.
//Фотоальбом//

поделиться в: