Тэматычныя заняткі, прысвечаныя нашай Айчыне. ДУА “Яслі-сад № 5 горада Івацэвічы”

05.09.2017

  «Беларусь-мая Айчына!» - так сёлета, 1 верасня, гучаць тэмы першых урокаў і заняткаў ва ўсіх установах адукацыі нашай краіны.  Згодна метадычных рэкамендацый у старэйшых групах  ДУА “Яслі-сад № 5 горада Івацэвічы” былі праведзены  тэматычныя заняткі, прысвечаныя нашай Айчыне. Занятак “Школа маленькіх чытачоў, або адкуль да нас кніга прыйшла” правяла выхавацель Лукашэвіч М.Р. На гэтым занятку яна пазнаёміла дзяцей з гісторыяй кнігавыдання на Беларусі, з першадрукаром Ф.Скарынай, у старэйшай групе “Крынічка” выхавацель Андрыевіч Л.І. расказала дзецям аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, аб  асаблівасцях беларускіх нацыянальных  касцюмаў.
  Выхавацель Малюгіна С.М. разам з выхаванцамі старэйшай групы “Васілёк” здзейсніла завочнае падарожжа па нашай краіне. Выхавацель Куцко К.А. арганізавала для  выхаванцаў сярэдняй групы “Званочак”  экскурсію ў міні-музей “Беларуская хатка”. Музычнае свята “Як дзеці 1 верасня  ратавалі” падрыхтавала музычны  кіраўнік   дашкольнай установы Доўста С.А. Яно было праведзена ў займальнай, гульнявой форме.
 Мэта ўсей  нашай работы - спрыяць  фарміраванню ў выхаванцаў  грамадзянскасці і патрыятычных пачуццяў, выхоўваць ў падрастаючага пакалення  гонар  за нашу краіну - Рэспубліку Беларусь. //Фотоальбом//

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці  Кукк Л. Г.

поделиться в: