Моладзь – за бяспеку!

13.10.2017

Дзень нараджэння адзін на ўсіх

     Апошнія акорды акцыі “Моладзь – за бяспеку!” адгучалі ў Актавай зале ДУДА “Івацэвіцкі цэнтр дзіцячай творчасці”, дзе праходзілі мерапрыемствы трэцяга этапа рэспубліканскай акцыі, прыўрочанай да Дня нараджэння арганізацыі-16 кастрычніка.

  На пачатку прысутным у зале гурткоўцам інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС расказаў аб дзейнасці маладзёжнай арганізацыі юных выратавальнікаў і шматлікіх прапагандысцкіх мерапрыемствах, якія праводзяцца пад эгідай БМГАВП. Былі названыя таксама і актывісты БМГАВП з ліку вучняў школ раёна, а таксама пералічаны добрыя справы юных выратавальнікаў Івацэвіччыны. Актывісты РА БМГАВП з ліку прадстаўнікоў  ДУДА “Івацэвіцкі ЦДТ” расказалі малодшым сябрам аб акцыях,  што праводзяцца імі па розных накірунках, але з адной мэтай – прадухіліць бяду. Расказалі таксама і аб часопісе “Юны выратавальнік”, які даволі шырока асвятляе разнастайную дзейнасць БМГАВП. Тут у зале знайшлося нямала актыўных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія, як стала вядома, неаднойчы ўдзельнічалі ў конкурсах, змешчаных на старонках “ЮВ” і нават атрымлівалі па пошце падарункі.
  Далей былі конкурсы, дзе прапаноўвалася ўдзельнікам скласці чатыры вершаваныя радкі аб БМГАВП і “ЮВ”, гучалі рэкламныя слоганы, якія заклікалі рабят уступаць у гэтую арганізацыю, чытаць і падпісвацца на часопіс “ЮВ”.  Усе з рабят, хто здолеў вызначыцца сваімі мастацкімі здольнасцямі, а таксама праявіць у ходзе сустрэчы свае веды АБЖ, падсілкаваныя кемлівасцю і знаходлівасцю, атрымлівалі сімвалічныя тэматычныя  прызы.
 На сёння рады раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных аб’ядноўваюць болей за 1700 школьнікаў і моладзі.

  “Запалкі – не цацкі. Агонь – не забава!” – менавіта гэтае сцверджанне было ў цэнтры ўвагі сустрэчы інспектара ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС з выхаванцамі самага малакамплектнага дзіцячага сада раёна – ДУА “Грыўдзенскі дзіцячы сад”. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з работнікам раённай службы МНС узгадвалі добрыя і дрэнныя бакі агню, прычыны ўзнікнення пажараў дома, у лесе. Многа было сказана аб недапушчэнні гульні з запалкамі і запальніцамі, гульні ў некаторых небяспечных для дзяцей месцах і ў небяспечныя гульні навогул.
  Сямёра прысутных дзетак слухалі даволі ўважліва, а пяцёра з іх надзвычай актыўна адказвалі на ўсе зададзеныя пытанні (двое болей маўчалі, бо пытанні падаваліся ім цяжкімі з-за зусім маленькага іх узросту). Бадай, самымі актыўнымі былі браты Піваварчыкі з Булы. На іх рахунку і найбольшая колькасць правільных адказаў, разгаданых загадак.
  А яшчэ малыя з непрыхаваным задавальненнем гулялі ў прапанаваныя гульні, кшталту “Чыя машына хутчэй?”, “Патэлефануй пажарным”, “Складзі карцінку” і іншыя. Былі яшчэ конкурс загадак, дэманстрацыя мультфільмаў серыялу “Чароўная кніга МНС”. А напярэдадні сустрэчы выхаванцаў дашкольнай установы з прадстаўніком службы выратавання хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў супрацьпажарнай тэматыкі.
  Усе рабяты, хто вызначыўся ў гульнях і конкурсах, атрымалі прызы. А вось павучальная кніжка-казка “Даша ў краіне небяспек” была для хлопчыкаў і дзяўчынак супер-прызам і таму трапіла ў рукі самым-самым. //Фотоальбом//

В.С.Молаш, інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС

поделиться в: