Аб выніках конкурсу «Пазнаем Беларусь разам»

31.10.2017

  У адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.04.2016 г. №10-01-28/5797 з красавіка 2016 года па красавік 2017 года у рамках рэспубліканскага грамадска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» праводзіўся конкурс экскурсійных маршрутаў «Пазнаем Беларусь разам».
  Па выніках рэспубліканскага этапа конкурсу творчы калектыў вучняў ДУА «Вялікагацкая сярэдняя школа» быў узнагароджаны Дыпломам УА Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за рэалізацыю творчага праекта «Мой край» у намінацыі «Культурная спадчына роднага краю».
 Кіраўнік:Палуяновіч Надзея Іванаўна, настаўнік гісторыіі грамадазнаўстваДУА «Вялікагацкая сярэдняя школа».
  Віншуем з узнагародай і жадаем творчых поспехаў!!!

 Таццяна Басалай, метадыст ДУА «Івацэвіцкі раённы цэнтр турызму»

поделиться в: