"Прыйшлi Калядкi - зiмовыя святкi!" ў ДУА “Стайкаўскі дзіцячы сад”

14.01.2022

Што такое святкаванне Каляд у ДУА “Стайкаўскі дзіцячы сад”? Гэта выдатны спосаб зрабіць святочны час яркім і запамінальным.  На Каляды ў нашай установе адукацыі ладзяцца розныя забавы i гульні.

Традыцыйна, і ў гэтым годзе ў нас атрымалася сабраць кампанію дарослых і дзетак і пакалядаваць вясёлым  гуртам. Дзеці і дарослыя спявалі частушкі, вадзілі святочныя карагоды, чыталі калядныя вершы на роднай мове. Прысутнічалі на святкаванні Каляд і традыцыйныя персанажы: Каза і Мяздведь. Святочнае мерапрыемства выклікала ў дзяцей шмат станоўчых эмоцый, яны далучыліся да культуры сваёй краіны.

//Фотоматериалы//

поделиться в: