Пастаянна дзеючы семінар настаўнікаў пачатковых класаў

11.03.2020

 10 сакавіка 2020 года на базе ДУА «Яглевіцкая сярэдняя школа»  адбыўся семінар педагогаў  пачатковага навучання  па тэме  «Сучасны ўрок пазакласнага чытання: вопыт, праблемы, шляхі ўдасканалення».
 Мэта  правядзення семінара: удасканаленне прафесійных кампетэнцый педагогаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, накіраваных на арганізацыю  сучаснага ўрока пазакласнага чытання.
 Удзельнікаў семінару ўрачыста сустрэлі навучэнцы ўстановы і кіраўніцтва. Дырэктар  Ю.М. Зыбайла пазнаёміў  гасцей са школай і  прадставіў  педагогаў, якія працуюць на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
 Метадыст ДВМУ «Івацэвіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет» В.В. Фядосік  пазнаёміла педагогаў з умовамі рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу на ўроках “Літаратурнага чытання”.
 Роік А.С., настаўнік пачатковых класаў ДУА “Вялікагацкая сярэдняя школа”, прадставіла эфектыўную практыку вывучэння мастацкіх твораў розных жанраў на ўроках літаратурнага чытання, пазакласнага чытання. Удзельнікі семінару атрымалі буклеты з метадычнымі рэкамендацыямі.
 Настаўнік пачатковых класаў ДУА “Любішчыцкая сярэдняя школа” Н.В. Каліноўская падзялілася вопытам работы па тэме “Выкарыстанне  эфектыўных метадаў і прыёмаў на  ўроках пазакласнага чытання для павышэння чытацкай матывацыі  малодшых школьнікаў”.
 Каляда А.А., настаўнік пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Івацэвічы”,  прадставіла электронныя адукацыйныя рэсурсы ў арганізацыі ўрокаў пазакласнага чытання.
 Самым запамінаючым і яркім момантам стаў адкрыты ўрок пазакласнага чытання па тэме “Шануй бацьку з маткай, другіх не знойдзеш”. Настаўнік 3 класа С.А. Уласавец прадставіла сучасныя прыёмы для павышэння чытацкай матывацыі  “Рэклама кнігі”, “Буктрэйлер”, “Воблака слоў” і інш., для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці ўмела выкарыстала элементы “Перавернутага ўрока”, “Гекса-тэхналогіі”.
 Педагогі мелі магчымасць удасканаліць прафесійную кампетэнтнасць, папрацаваўшы ў групах на  актыўнай лекцыі “Чытацкая граматнасць навучэнцаў: ад тэорыі да практыкі”, якую прапанавала  настаўнікам метадыст В.В. Фядосік.   Метадычныя капілкі ўдельнікі семінару папоўніліся памяткамі, буклетамі і іншымі матэрыяламі па тэме.
 Гасцей павіншавалі ўрачыстым канцэртам, прысвечанаму Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка.
 Праведзены семінар даў магчымасць убачыць найбольш эфектыўны вопыт работы педагогаў ДУА «Яглевіцкая сярэдняя школа» на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі. //Фотаальбом//

Вольга Фядосік, метадыст Івацэвіцкага раённага
вучэбна-метадычнага кабінета

поделиться в: