Фізкультурнае свята "Скрыня здароўя ў ДУА “Яслі-сад №6 горада Івацэвічы"

20.01.2020

16 студзеня у ДУА “Яслі-сад №6 горада Івацэвічы” адбыўся фізкультурнае свята“Скрыня здароўя”. Дзеці адправіліся на чароўным цягніку да бабкі Лесавухі, каб дапамагчы адчыніць ёй скрыню здароўя.  Але для гэтага патрэбна было расчараваць заварожаныя ключы. Дзеці з задавальненнем выканалі ўсе прапанаваныя  заданні. Навучылі Лесавуху рабіць зарадку, расказалі і паказалі, што такое асабістая гігіена. Гулялі ў гульні “Гарлачык”, “Бусел і жабкі”, “Чараўнік”, “Міхасік і лапаць”.У выніку скрыня здароўя была адчынена. Усіх удзельнікаў Лесавуха пачаставала садавінай. Дзеці замацавалі веды пра здаровы лад жыцця, атрымалі пазітыўныя эмоцыі.

//Фотоматериалы//   

    Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, В.А. Несцяровіч.

поделиться в: