Фальклорнае свята "Каляда, калядзіца, добрая маладзіца!"

17.01.2020

 14.01.2020 г. у ДУА "Яслі-сад №6 горада Івацэвічы" пад кіраўніцтвам музычных кіраўнікоў Байбак Г. А., Равенькі Л. В. прайшло фальклорнае свята  "Каляда, калядзіца, добрая маладзіца!".
 Па традыцыі кожны год выхаванцы дзіцячага садка развучваюць песні-калядкі, заклічкі, вершы, апранаюцца ў строі жывёл, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць.
 Наша "Каляда" была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, загадкамі і  гульнямі. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.
 Дзеці вельмі любяць гэтае вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел.
 Свята прыемна ўразіла дзяцей і дарослых. Усе атрымалі станоўчыя эмоцыі і зарад радасці на цэлы год. //Фотаальбом//

 Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці О.А. Несцяровіч

поделиться в: