Тэатралізаванае прадстаўленне “Каляду сустракаем, да сябе запрашаем”

13.01.2020

Пасля сустрэчы Новага года, надыйшоў вясёлы час святочных каляд. З мэтай  знаёмства дзяцей з народнымі традыцыямі музычныя кіраўнікі і кіраўнікі фізічнага выхавання сумесна з выхаванцамі старэйшых груп  ГУА “Яслі-сад  №4 горада Івацэвічы” падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне “Каляду сустракаем, да сябе запрашаем”. Дзеці былі не толькі гледачамі, але  і непасрэднымі ўдзельнікамі. У народных касцюмах, з песнямі і заклічкамі, з пажаданнямі багацця і дабрабыту, калядоўшчыкі абыйшлі  ўвесь дзіцячы сад. Гаспадары былі шчодрыя на салодкія пачастункі, бо адорванне калядоўшчыкаў - гэта абрад, які забяспечвае поспех і дабрабыт людзей у наступным годзе.

Музычныя кіраўнікі і кіраўнікі фізічнага выхавання

поделиться в: