Экскурсія ў Івацэвіцкі “РАНС” выхавальнікаў ДУА “Яглевіцкі дзіцячы сад”

16.11.2019

 Бяспечнасць жыццядзейнасці - тэма актуальная. Навучанне правілам бяспечных паводзін заўседы больш рэзультатыўна, калі праводзіцца ў садружнасці выхавальнікаў і бацькоў.
 14 лістапада была арганізавана экскурсія для дзяцей сярэдняй групы “Сонейка” ДУА “Яглевіцкі дзіцячы сад”. Бацькі не толькі дапамаглі арганізаваць экскурсію, але і прынялі ўдзел у яе правядзенні.
 Старшы інспектар “СПіУГ” Івацэвіцкага “РАНС” Уладіслава Пархомік расказала прысутным аб рабоце пажарных. Дзеці адказалі на яе пытанні, расказалі аб правілах бяспечных паводзін. У якасці падарункаў дзеці атрымалі тэматычныя кніжкі і пазлы. //Фотаальбом//

Загадчык ДУА “Яглевіцкі дзіцячы сад” Прус Р.І.

поделиться в: