“Восеньскі кірмаш для нашых мам”

22.10.2019

 Мама - самы галоўны чалавек для кожнага з нас. Яна нас прывяла ў гэты свет і вучыць жыць у ім па законах любові, дабра і справядлівасці. Штогадовае правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню, стала добрай традыцыяй і ў нашым дзіцячым садзе ДУА “Яслі-сад №4 горада Івацэвічы”. Так, у старэйшых групах  “Калабок”  і  “Сонейка”  на мінулым тыдні ладзілася свята “Восеньскі кірмаш для нашых мам”. Выхаванцы вельмі старанна рыхтаваліся да яго. Многа прыемных слоў і пажаданняў было сказана мамам, толькі для іх гучалі беларускія песні, прыпеўкі, хлопчыкі і дзяўчынкі танцавалі беларускія пляскі. А якія прыгожыя былі нашы дзеткі, апранутыя ў беларускія нацыянальныя касцюмы!  Мамы таксама пастараліся і былі актыўнымі удзельнікамі ў падрыхтоўцы і правядзенні свята.
 Сапраўдным восеньскім падарункам для усіх удзельнікаў свята стаў парад “Капялюш Прыгажуні-Восені”, на якім дзяўчынкі прадстаўлялі капялюшыкі з рознага прыроднага і непрыдатнага матэрыялу, выкананыя бацькамі з дзецьмі. Чаго тут толькі не было! Усе капялюшыкі прыцягвалі і вабілі сваёй незвычайнасцю, загадкавасцю, яркасцю, прыгажосцю, эстэтыкай выканання.
 На завяршэнне дзеці падарылі мамам  іх партрэты, якія намалявалі самі.
 Такія святы знаёмяць выхаванцаў з народнымі традыцыямі, спрыяюць фарміраванню пачуцця любові да маці, да сваёй роднай мовы, нацыянальнай культуры, дазваляюць дзецям і іх бацькам прыняць у іх актыўны ўдзел. А самае галоўнае тое, што мы бачым у вачах нашых дзяцей і іх бацькоў - гэта радасць ад удзелу, зносін і сумеснай дзейнасці.
//Фотаальбом//

Музыкальны  кіраўнік
Л.Ў. Матырка

поделиться в: