Восеньскі кірмаш у ДУА "Яслі-сад №4 гарада Івацэвічы"

08.10.2019

 Кірмашы ўзніклі ў спрадвечныя  часы: не проста прыжыліся, але і сталі  традыцыяй.
 У нашым дзіцячым садзе ДУА "Яслі-сад №4 гарада Івацэвічы" прайшоў  "Восеньскі кірмаш".
 Выхавальнікі, бацькі і іх дзеці актыўна  рыхтаваліся  да хуткай падзеі: збіралі ўраджай са сваіх градак у букеты, рыхтавалі  розную выпечку і творчыя працы  для выставы.
 Пад вясёлую музыку Лявон з Лявоніхай і скамарохі запрасілі ўсіх дзяцей і іх бацькоў на кірмаш.
 Наяўнасць фальклорных касцюмаў і атрыбутаў надало яркасць гэтаму святу.
 Мерапрыемства паслужыла працягам знаёмства дзяцей з народнымі традыцыямі.

//Фотаальбом//

 Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці  Л.М.Бахур

поделиться в: