Поздравление с Днём учителя от отдела по образованию Ивацевичского райисполкома

04.10.2019

Паважаныя настаўнiкi, выхавальнiкi дашкольнай адукацыi,    педагогi дадатковай адукацыi, работнікі сістэмы адукацыі, ветэраны педагагiчнай працы!

Шчыра вiншуем Вас з прафесiйным святам - Днём настаўнiка!

 

 

 

 

 

 Настаўнік – гэта агульнае слова для ўсіх педагогаў. Кожны чалавек захоўвае ў сваiм сэрцы светлае пачуццё любовi  i  ўдзячнасцi да настаўнiка, якi ўпершыню распахнуў перад iм дзверы ў краiну ведаў, навучыў шанаваць лепшае, разважаць і думаць пра будучае.
 Ваша педагагiчнае майстэрства, веды i iнтэлект, iмкненне да творчага пошуку, цярпенне i настойлiвасць у многiм вырашаюць шляхi фармiравання новай асобы, здольнай плённа працаваць, эфектыўна i паспяхова весцi справы, творча мыслiць i прымаць адказныя рашэннi, садзейнiчаць росквiту нашай краiны.
 Выказваем Вам словы  ўдзячнасцi за вернасць прафесii, мудрасць i пастаянную гатоўнасць раскрыць сваю душу для кожнага дзiцяцi.
 Жадаем Вам моцнага здароўя, жыццёвай утульнасцi, шчаслiвага сямейнага дабрабыту, маральнага і матэрыяльнага задавальнення.

 Са святам вас, паважаныя калегі!

Аддзел па адукацыі Івацэвіцкага райвыканкама

Раённы камітэт прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі

Савет ветэранаў педагагічнай працы

поделиться в: