Рэспубліканскі семінар-нарада

27.06.2019

 На базе ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” 20-21 чэрвеня 2019 года прайшоў рэспубліканскі семінар-нарада “Змест і арганізацыя метадычнай работы з кіраўнікамі і спецыялістамі сістэмы дашкольнай адукацыі”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел спецыялісты органаў упраўлення адукацыі аблвыканкама, метадысты інстытутаў развіцця адукацыі, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі, педагогі.
 Семінар-нарада праводзіўся з мэтай каардынацыі дзейнасці метадычных структур па арганізацыі работы з кіраўнікамі і спецыялістамі ўстаноў дашкольнай адукацыі, выяўлення і распаўсюджання эфектыўнага педагагічнага вопыту па стварэнні моўнага асяроддзя для зносін на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання.  
 У рамках метадычнага форуму быў арганізаваны рэспубліканскі фестываль педагагічных ідэй “Каб мова родная гучала”.
 У склад дэлегацыі Брэсцкай вобласці былі запрошаны педагогі нашага раёна Гляд Н.П., Дылюк Н.В. выхавальнікі дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад №6 г.Івацэвічы”. Педагогі прэзентавалі Дзіцячы атлас, распрацаваны творчай группай раёна, які змяшчае сістэматызаваны матэрыял у адпаведнасці з задачамі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, накіраваны на фарміраванне ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту вобраза малой радзімы. Педагогі распавядалі ўдзельнікам фестывалю пра наш Івацэвіцкі край, яго гісторыю, знакамітых людзей, святы і традыцыі, флору і фаўну і пра шчырую любоў да сваіх выхаванцаў - маленькіх грамадзян нашай Беларусі.
 Творчых поспехаў, здароўя і дабрабыту ўсім педагогам дашкольнай адукацыі! //Фотаальбом//

Раіса Карніенка, метадыст ДВМУ “Івацэвіцкі раённы вучэбна-
метадычны кабінет”

поделиться в: