Раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне загадчыкаў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі

10.05.2019

 3 мая 2019 года на базе ДУА “Аброўскі дзіцячы сад” адбылося раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне загадчыкаў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі па тэме “Патрыятычнае выхаванне дзяцей сродкамі мастацкай літаратуры і беларускага фальклору на аснове мясцовых святаў і традыцый”.
 Загадчык дашкольнай установы Папечыц Г.Ф. пазнаёміла прысутных з мясцовымі  святамі і традыцыямі якія з’ўляюцца сродкам патрыятычнага выхавання дашкольнікаў. Галіна Фёдараўна прадставіла прэзентацыю форм і метадаў сумеснай працы педагогаў, бацькоў па стварэнню ўмоў для раскрыця багацця і непаўторнасці роднай мовы, выхавання павагі да традыцый і культуры  роднай вёскі.
 Выхавальнік дашкольнай адукацыі Крыштопчык Н.М. падзялілася вопытам правядзення комплекснага занятку ў старшай рознаўзроставай групе па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства”, якое было арганізавана ў этнаграфічным міні-музеі “Беларуская хатка” у форме віртуальнага падарожжа - “Мая маленькая Радзіма”.
 Выхавальнік дашкольнай адукацыі Крыштопчык Г.І. правяла забаву ў малодшай рознаўзроставай групе па адукацыйнай вобласці “Мастацтва” – “Наша хата пацехамі багата”, дзе маленькія выхаванцы інсцэніравалі беларускія народныя песні і забаўлянкі.  
 Фальклорна-абрадавае свята “Вялікдзень” у старшай рознаўзроставай групе па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, вядучым якога была выхавальнік дашкольнай адукацыі Цымбаліст Л.С., паказала высокі ўзровень ведаў выхаванцамі роднай мовы, песень, танцаў, традыцый вёскі Аброва.
 Калегамі з другіх дашкольных устаноў былі падрыхтаваны прэзентацыі з вопыту работы па наступным праблемам: “Узаемадзеянне з сем’ямі выхаванцаў і соцыумам па далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы і нацыянальнай культуры” (Сопава Г.А. загадчык ДУА
 “Стайкаўскі  дзіцячы сад”); “Эфектыўныя формы і метады супрацоўніцтва ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і па далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы і нацыянальнай культуры” (Прус Р.І. загадчык ДУА “Яглевіцкі  дзіцячы сад”); “Эфектыўныя формы работы з кадрамі ў дашкольнай установе па пытаннях развіцця беларускай мовы” (Кук Л.Г. намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №5 г. Івацэвічы”).
 У рабоце метадычнага аб’яднання прынялі ўдзел паважаныя жыхары вёскі. Радзько Расціслаў Іванавіч, святар Свята-Міхайлаўскай царквы, благаславіў дзяцей і дарослых на творчую працу, пажадаў здароўя і міру ўсім прысутным.
 Радзько Таццяна Васільеўна, прыняла актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў як акампаніятар, і матуля выхаванкі Радзько Васілісы. 
 Тысевіч Ніна Мікалаеўна, народны майстар вышыўкі і ткацтва, паказала свае творчыя вырабы, расказала выхаванцам і педагогам пра захапленне вышыўкай і магчымасццю падзяліцца сваім майстэрствам.
 Кіслая Ж.Л., галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі, пры падвядзенні вынікаў работы, адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі педагогаў, выхаванцаў, а таксама актыўны ўдзел бацькоў і паважаных жыхароў вёскі.
 Паважаныя калегі, творчых вам поспехаў!

//Фотаальбом//

Раіса Карніенка, метадыст
ДВМУ “Івацэвіцкі раённы
вучэбна-метадычны кабінет”

поделиться в: