Мерапрыемства прысвечанае гуканню вясны

10.04.2019

 Светапогляд  нашых продкаў грунтаваўся на ўяўленнях аб цыклічнасці жыцця і смерці, паўторнасці абнаўлення усяго існага. Пачатак новага сельскагаспадарчага года, натуральна, атаясамліваўся з веснавой парой. І да сёньняшніх дзён многія народы, чые традыцыі асноўваюцца на месячным календары, святкуюць новы год вясною. Веснавыя абрады з'яўляліся часткай складанага комплексу падрыхтоўкі да будучага ураджаю.
 Так, на базе дзяржаўнай установы адукацыі  “Стайкаўскі дзіцячы сад” 9 красавіка прайшло мерапрыемства прысвечанае  гуканню вясны. Пад час свята дзеці вяснянкамі праганялі халодную Завею, вадзілі карагоды, клікалі Вясну. З’явіўшаяся на заклічкі і вяснянкі Вясна прапанавала дзецям адгадаць загадкі, успомніць прыказкі і прымаўкі пра поры года, пра вясну, пазнаёміла дзяцей з народнымі прыкметамі.

поделиться в: