“Гуканне вясны” ў ДУА “Яслі-сад №4 горада Івацэвічы”

09.04.2019

 5 красавіка ў ДУА “Яслі-сад №4 горада Івацэвічы” праводзілася свята “Гуканне вясны”. Гэта беларускі абычай – адзін з самых жиццярадасных і аптымісцічных. Заканчваецца доўгая зіма, а на змену ёй идзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход і святкуюць народнае свята, якое носіць назву «Гуканне вясны».
 Падчас правядзення свята, дзеці акунуліся ў атмасферу беларускіх народных традыцый. Свята правозділася згодна старадаўнім абрадам. “Жавароначкі прыляціце, вясну красную прынясіце”, -  гучалі словы адной з абрадавых песень. Яскравая традыцыя свята – гэта сабраць дзесяткі папяровых жаваранкаў, якія лічацца прадвеснікамі вясны і падкінуць іх высока ў неба. Затым рознакаляровымі птушкамі ўпрыгожваць галінкі дрэў.
 Дзеці заклічкамі і песнямі гукалі вясну хутчэй прыйсці і прынесці з сабой яркае сонейка, называлі з Несцеркам прыкметы вясны, разам з Буслікам адгадвалі загадкі пра птушак, будзілі Мядзведзя,  гулялі з героямі ў беларускія народныя гульні “Буслік і жабкі”, “А мы проса сеялі”, “Мядзведзь”, вадзілі  карагод “Вясняначка”. Асобай увагай карыстаюцца птушкі, выпечаныя з цеста.  Таму Вясна і пачаставала дзяцей такімі птушачкамі.

//Фотоальбом//

Каляда В.В., Пятручэня А.В., кіраўнікі фізічнага выхавання

поделиться в: