Дзень беларускай мовы у дзіцячым саду

22.03.2019

 З самага ранку ў пятніцу 22 сакавіка ў нашым дзіцячым садку гучала беларуская мова. У межах Дня беларускай мовы былі праведзены цікавыя мерапрыемствы, якія спрыялі далучэнню дашкалят да роднай мовы.
 У адпаведнасці з тэматычным планаваннем у старэйшай групе “Званочкі” выхавацелем Радзюк Верай Міхайлаўнай быў праведзены занятак па адукацыйнай вобласці” «Развіцё маўлення і культура маўленчых зносін» па тэме “Сімволіка  Беларусі”. У дзяцей замацоўваюцца веды  пра сімволіку нашай Радзімы, удакладняюцца ўяўленні дзяцей аб Беларусі, ўзбагачаюцца веды і ўяўленні аб прадметах і з’явах рэчаіснасці. Выхавацелі падахвочваюць дзяцей паважліва ставіцца да сімволікі Рэспублікі Беларусь, выхоўваюць любоў і павагу да родных мясцін.

//Фотоальбом//

поделиться в: