Свята "Масленіца" ў дашкольнай установе "Яслі-сад №3"

12.03.2019

У панядзелак  9 сакавіка ў дашкольнай установе ладзілася свята “Масленіца”. Дзеці і дарослыя ў музычнай зале развітваліся з зімой і сустракалі вясну. Разам з Несцяркай дзеці называлі прыказкі і прымаўкі пра Масленіцу, вадзілі хараводы, спявалі песні вакол пудзіла Масленіцы. На свята таксама завітала і Зіма, пагуляла з дзецьмі ў гульні. На прыканцы свята Гаспадынька ўсіх прысутных частавала смачнымі блінамі.

Загадчык Куратнік Н.Н.

поделиться в: