МЧС предупреждает

Правила безопасного поведения для детей


 

Начныя маразы і сухое, ветранае дзённае надворъе неверагодна спрыяе хутчэйшаму высыханню леташняй травы і іншай расліннасці. Вось і бярэцца зноў наша насельніцтва за запалкі. Выратавальнікі рэгіструюць выезды на тушэнне травы недзе з 12 сакавіка. Маецца і вогненае здарэнне, калі полымя па сухой траве дабралася да драўлянай пабудовы і цалкам яе знішчыла. Адбылося гэта ў Даманаве, дзе мясцовая пенсіянерка, 1932 года нараджэння падпаліла смецце на сваім парослым травой агародзе. Па траве, падганяемае ветрам полымя рушыла да суседняга падворка, ў імгненне вока дабралася да збудавання і вось ужо ва ўсю моц заскакала па яго сценах даху. Ці магла пажылая жанчына процістаяць гэтаму травяному пажару. Вядома- не, але яна магла пазбегнуць гэтага пажару, калі б не ўзялася за запалкі. У адваротным выпадку суседзі, якія жывуць у Мінску, пазбавіліся гаспадарчай пабудовы па чужой віне.
 Не перастае здзўляць, з якой настойлівасцю штогод увесну, а то і восенню ( у залежнасці ад надвор’я) нашы грамадзяне паляць сухую расліннасць проста на корані, зусім ніяк не зважаючы на паследкі такога лёгкадумства.
 Нягледзячы на ўсялякага роду папярэджанні наконт вясенніх палаў сухой травы і развядзення кастроў у забароненых месцах,  нашы землякі напорыста пряцягваюць і падпальваць, і цярпець бедствы. Леташняй вясной у дзень рэгістравалася да 15-ці выездаў выратавальнікаў  на ліквідацыю травяны палаў. Гарыць трава на лугах, на ўскрайках лясоў, абапал міліярацыйных каналаў, уздоўж аўтатранспартных дарог і чыгунак.
 Да таго ж ахутаныя дымам і населеныя пункты, дзе жыхары прыступаюць  да масавай уборкі сваіх падворкаў, бо набліжаецца Вялікдзень.
 Нагадаю, што правілы пажарнай бяспекі дапускаюць кантраляванае развядзенне кастроў для спальвання смецця і іншых бытавых адыходаў на пляцоўках. Пры гэтым пляцоўкі павінны быць акаймаваныя  ачышчанай ад мінеральнага слою глебы паласой шырынёй не меней за 0,25 метра, трэба ўбраць усю раслінасць і не на тарфяніку. Паліць адыходы дапушчальна ў ціхае, бязветранае надвор’е, пры вытрыманні наступных адлегласцяў: 10 метраў ад пабудоў, 20 метраў  ад лясоў, 30 метраў ад месцаў, дзе складзены сена ці салома. Вазьміце абавязкова сабе на заметку гэтыя патрабавані, калі будзеце прыбіраць свае падворкі перад Велікоднымі святамі. У гэты ж перыяд вядзецца і прыбіранне могілак, і тут часта не абыходзіцца без агню. Памятайце, што найперш тут неабходна пільнасць, бо агонь імгненна скочыць на штучныя кветкі і вянкі суседніх магіл, па траве  распаўсюдзіцца на вялікую тэрыторыю і тады можа здарыцца непапраўнае.
 Ведайце і памятайце назаўжды, што паліць сухую раслінасць на корані, а разам і весці вясеннія палы сухой травы забаронена. Абпаведна арт. 15.57. КоАП РБ – выпальванне сухой раслінасці, травы на корані, а таксама пожні і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках цягне адказнасць у выглядзе накладання штрафу ад 10-ці да 40 базавых велічынь. Вось і лічыце кошт палення травы.
 Дадаткова ў Правілах сказана, што на прысядзібных участках дапускаецца прыгатаванне ежы з выкарыстаннем мангалаў, барбекю і іншага ў спецыяльна адведзеных месцах на мінімальнай адлегласці ад пабудоў 4 метры. Як і ў выпадку з кастром для палення смецця, тут таксама варта мець пры сабе вядро з вадой, рыдлёўку, а калі магчыма, то і вогнетушыцель. І ніколі не дазваляйце малым дзецям распальваць вогнішча ці сачыць за яго гарэннем. Як нельга і пакідаць дзяцей адных каля палаючага кастра ці гаручага мангалу. А вось у ветранае надвор’е  і развядзенне кастроў для прыгатавання ежы, і спальванне смецця недапушчальныя.
 Адпачынак на прыродзе таксама павінен быць бяспечным. Распальванне кастра ў забароненых месцах можа абярнуцца для вінаватых штрафам да 12-ці базавых велічынь (ст. 15.58. Кодекса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях). А значыць ад культуры паводзін і бяспекі кожнага з нас залежыць захаванасць лясоў, жылля і, нарэшце, уласная бяспека.
 І яшчэ. Найчасцей траву на сваіх падворках, агародах падпальваюць людзі сталага ўзросту. Маецца безліч прыкладаў, калі састарэлыя бабулі і дзядулі знаходзяць сабе смерць на сваіх ахопленых полымем сядзібах, спрабуючы пасля падпалу патушыць траву. Аднак аперадзіць полымя, што імгненна распаўсюдваецца па траве, немагчыма нават маладому, здароваму чалавеку. Лепей наогул не паліць. Таму пагутарыце са сваімі бацькамі, бабулямі-дзядулямі наконт шкоды вясенніх палаў і гэтым самым засцеражыце іх дамы, а разам і жыццё ад пажараў.

 В. Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.