Сплендер А.И. - 60

Спорт і мастацтва – сэнс яго жыцця і лёсу

18 лістапада  адзначыў свой 60-ці гадовы юбілей Аляксандр Іванавіч Сплендзер.
 
Хачу расказаць пра жыццёвы і педагагічны шлях выдатнага педагога нашай школы, які прысвяціў сябе выхаванню і  навучанню падрастаючага пакалення - Аляксандра Іванавіча Сплендзера.
Пачалася жыццёвая сцежка Аляксандра Іванавіча 18 лістапада 1954 года ў в. Быцень (тады гэта быў раённы цэнтр), у сям’і рабочых. Бацька працаваў шафёрам у мясцовым калгасе, а маці – спачатку ў рэдакцыі раённай газеты, а затым – санітаркай у бальніцы.  Яго бацька меў цудоўны голас, а матуля ўсё сваё жыццё захаплялася вышыўкай. Усё гэта  перадалося іх старэйшаму  сыну.
 
Глянула матуля ў акно і сваім вачам не паверыла. Іх трохгадовы сынок узяў у рукі дзве палачкі, сеў на ганачак роднай хаты і трэ адна аб адну, як усё роўна іграе на музычным інструменце. І было гэта вельмі часта.  Паклікала свайго Івана і паказала яму, чым займаецца іх сынок. А сама пра сябе падумала: будзе спявак або музыкант. І не памылілася. Ён спраўдзіў іх надзеі.
 
У 4-ым класе Саша папрасіў бацьку, каб ён купіў яму гармонь або баян. Грошай  на той час у іх не аказалася. Але ўсё ж яны памяталі просьбу сына. І ў 4-ым класе купілі яму баян. О, колькі радасці было ў Сашы! У той час музычнай школы ў Быцені не было. А Сашы так хацелася хутчэй навучыцца іграць на баяне. І бацькі знайшлі настаўніцу. 
 
 
Сцяпан Куніцкі, старшыня прафкама  ДУА “Дабрамысленскі дзіцячы сад- сярэдняя школа” Фота Міхаіла Казлоўскага