Гучыць беларуская мова ў дзіцячым садзе

21.02.2018

 Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў.   Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Савет педагогаў ДУА “Яслі-сад №5 горада Івацэвічы” вырашыў прысвяціць гэтай падзеі не адзін дзень, а цэлы Тыдзень беларускай мовы і культуры.
 Першы  тэматычны дзень “ Мой родны кут, як ты мне мілы!” быў прысвечаны беларускім  народным  песням і танцам. 
 У другі дзень, дзень роднага слова “Каб мова беларуская гучала”, дзеці чыталі вершы на  роднай мове. Усе  удзельнікі  другога дня  былі  ўзнагароджаны.
 Трэці дзень –Дзень беларускіх гульняў. Кіраўнікі фізічнага выхавання Квашэвіч Т.І.,Куратнік Т.П.  праводзілі фізкультурныя заняткі з выкарыстаннем беларускіх народных гульняў “Вясёлыя гульні па-беларуску”.
 На чацвёрты дзень мы вырашылі арганізаваць Свята беларускай бульбы, якое атрымалася вясёлым і прынесла дзецям станоўчыя эмоцыі. Адначасова , для таго, каб заахвоціць бацькоў нашых выхаванцаў і  далучыць іх да ўзаемадзеяння з  педагогамі дзіцячага сада,  быў арганізаваны Дзень адчыненых дзярэй. Бацькі  мелі магчымасць прыйсці на любы занятак, паназіраць, чым займаюцца іх дзеці на працягу  ўсяго дня.
 У пяты, заключны дзень, дзеці пабывалі ў гасцях у беларускіх казак. Сіламі выхаванцаў сярэдняй групы “Праменьчык”,( выхавацель Самсановіч К.В.) старэйшай групы “Васілёк”, (выхавацель Малюгіна С.М.), сярэдняй групы “Званочак” ( выхавацель Дзянісік І.У.) былі паказаны інсцэніроўкі казак “Як курачка пеўніка ратавала”, “Лясны стыляга”, “Зайкава хатка”. Дзеці  прымалі ўдзел у казачнай віктарыне, з  захапленнем адгадвалі ўрыўкі з беларускіх казак,  адказвалі на пытанні, звязаныя з казкамі. Такім чынам яны змаглі прымяніць веды, атрыманыя на занятках.Усюды панавалі дзіцячы смех, шум і весялосць. Усе былі шчаслівыя, а шчаслівыя ад захаплення вочы дзяцей- лепшая ўзнагарода для педагогаў.
 Тыдзень беларускай мовы прайшоў на добрым метадычным ўзроўні, а спрыяла гэтаму дружная каманда педагогаў : намесніка  загадчыка па асноўнай дзейнасці Кукк Л.Г., выхавацеляў:  Бонда А. У., Лукашэвіч М.Р., Кругляеўскай А.У., музычных кіраўнікоў  Варыцкай Н.Р., Доўста С.А. //Фотоальбом//

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Яслі-сад №5 г. Івацэвічы” Кукк Л.Г.

поделиться в: